Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анкара жадае быць "гарантам міру" на Блізкім Усходзе


ТЭЛЬ-АВІЎ. Турэцкі прэм’ер-міністар Рэцэп Таіп Эрдаган сёньня паабяцаў, што Анкара дапаможа ў разьвязаньні блізкаўсходняга канфлікту. Выступаючы пасьля сустрэчы зь ізраільскім прэзыдэнтам Машэ Кацавам ён падкрэсьліў жаданьне Анкары быць гарантам міру ў рэгіёне. Пазьней Эрдаган мае сутрэцца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Турэцкі прэм’ер-міністар прыбыў у Ізраіль сёньня раніцай дзеля абмеркаваньня двухбаковых і рэгіянальных дачыненьняў. Чакаецца, што ў панядзелак Эрдаган наведае Рамалу, дзе сустрэнецца з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам.
XS
SM
MD
LG