Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія правядзе сваё расьследаваньне пагібелі Каліпары


РЫМ. Урад Італіі заявіў, што правядзе ўласнае расьследаваньне акалічнасьцяў пагібелі Ніколы Каліпары – супрацоўніка італьянскіх спэцслужбаў – у Іраку 4 сакавіка. Каліпары загінуў у выніку абстрэлу амэрыканскімі жаўнерамі аўтамабіля, у якім ён вывозіў толькі што вызваленую з палону журналістку Джуліяну Сгрэну. У суботу амэрыканскае камандаваньне паведаміла вынікі свайго расьследаваньня інцыдэнту. Тых, хто страляў, прызналі невінаватымі, бо Каліпары не прытармазіў ля блёкпасту. Італьянскі бок заявіў, што не задаволены расьследаваньнем.
XS
SM
MD
LG