Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнедыкт ХVІ заклікаў хрысьціянаў да адзінства


ВАТЫКАН. Папа Бэнедыкт Шаснаццаты ўпершыню пасьля інтранізацыі зьвярнуўся да вернікаў з вакна сваёй рэзыдэнцыі над плошчаю Сьвятога Пятра. Тым самым працягнуў традыцыю свайго папярэдніка Яна Паўла Другога. Пантыфік блаславіў дзесяткі тысячаў вернікаў, якія сабраліся на плошчы. Ён павіншаваў праваслаўных хрысьціянаў зь Вялікаднем і заклікаў да адзінства хрысьціянаў у сьвеце. Была аддадзеная даніна і сьвяту 1 траўня. Папа заявіў пра неабходнасьць паважаць годнасьць людзей на працоўных месцах.
XS
SM
MD
LG