Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Тайваню заклікаў Кітай пачаць перамовы


ТАЙПЭЙ. Прэзыдэнт Тайваню заклікаў Кітай пачаць перамовы. Чэн Шуйбянь заявіў таксама, што зьбіраецца перадаць асабістае пасланьне з прапановамі кіраўніку КНР Ху Цьзіньтао. Некалькі дзён таму ў Пэкіне адбылася сустрэча лідэра тайваньскай апазыцыі з кітайскім кіраўніцтвам, на якой бакі абмеркавалі праблему ўрэгуляваньня адносінаў паміж Тайпеем і Кітаем. Ад 1949 году Тайвань вядзе незалежную ад Пэкіна палітыку. Кітай лічыць выспу сваёй правінцыяй.
XS
SM
MD
LG