Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі беларускага, украінскага і расейскага дэмакратычных рухаў правялі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі


Любоў Лунёва, Менск Увечары 30 красавіка сябры беларускіх моладзевых апазыцыйных рухаў разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны правялі акцыю ля сьценаў спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна.

Ля брамы спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка сабраліся каля 40 чалавек. Гэта – прадстаўнікі розных палітычных партыяў: тут і Малады Фронт, і моладзевы рух "Зубр", прыйшоў старшыня Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка. Тут ёсьць прадстаўнікі расейскіх апазыцыйных партыяў "Идущие без Путина", "Оборона", СПС.

Супрацоўнікі міліцыі ніяк не рэагуюць на гэтую акцыю. Людзі запалілі сьвечкі, яны стаяць моўчкі: такім чынам яны выказваюць салідарнасьць з палітвязьнямі, якія застаюцца за кратамі спэцпрыёмніка: гэта 5 сяброў украінскай партыі "Нацыянальны альянс", 8 чалавек з Маладога Фронту, а таксама лідэр "Партыі Свабоды" Сяржук Высоцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG