Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнімі днямі ў Іраку працягваліся напады паўстанцаў


БАГДАД. Апошнімі днямі ў Іраку працягваліся напады паўстанцаў. Чацьвёра амэрыканскіх вайскоўцаў былі забітыя ў выніку выбуху міны на дарозе ў паўночна-заходнім Іраку. У горадзе Масул падчас нападу на паліцэйскі патруль была забітая жанчына і параненыя чатыры ірацкія вайскоўцы. У Багдадзе было ўчынена некалькі нападаў на сілы бясьпекі, адзін паліцыянт быў забіты. Падчас сэрыі выбухаў аўтамабільных бомбаў учора было забіта ня менш за 50 чалавек і каля ста было паранена.
XS
SM
MD
LG