Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суседзі Іраку падтрымалі новы ўрад у Багдадзе


СТАМБУЛ. Міністры замежных справаў Іраку і шасьці суседніх зь ім краінаў сустрэліся сёньня ў Стамбуле, дзе выказалі падтрымку новаму ўраду ў Багдадзе і заклікалі ўсе суперныя сілы ў Іраку далучыцца да палітычнага працэсу ў краіне. У супольнай дэклярацыі, прынятай на сустрэчы, гаворыцца, што Іран, Ярданія, Кувэйт, Сырыя, Саудаўская Арабія і Турцыя – а таксама Бахрэйн і Эгіпэт – абяцаюць супрацоўнічаць зь пераходным урадам Іраку. Сёньняшняе паседжаньне – гэта ўжо другая сустрэча суседзяў Іраку ў Турцыі. Першая адбылася ў 2003 годзе, яе мэтай была спроба прадухіліць амэрыканскае ваеннае ўмяшаньне ў Ірак.
XS
SM
MD
LG