Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Каіры адбыліся два тэракты, ёсьць забітыя


КАІР. Сёньня ў сталіцы Эгіпту адбыліся два тэрарыстычныя акты, у выніку якіх загінула два чалавекі. У першым выпадку бомба выбухнула каля Эгіпэцкага Музэю ў цэнтры Каіру. Загінуў адзін чалавек і было паранена восем, у тым ліку чатыры турысты. Празь дзьве гадзіны пасьля гэтага дзьве жанчыны адкрылі агонь па турыстычным аўтобусе на поўдні Каіра. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў, але паводле паліцыі адна нападніца была забітая, а другая параненая. Раней у гэтым месяцы трое турыстаў загінулі ў выніку самагубчага тэракту на адным з каірскіх базараў.
XS
SM
MD
LG