Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віетнам стрымана адсьвяткаваў 30-годзьдзе перамогі над ЗША


ХОШЫМІН. Віетнам сёньня ў незвычайна стрыманай атмасфэры адзначыў 30-ую гадавіну перамогі камуністаў над амэрыканскім войскам. У сёньняшніх сьвяткаваньнях у Хошыміне (колішнім Сайгоне) удзельнічалі камуністычныя кіраўнікі краіны, а таксама 94-гадовы адстаўны генэрал Во Нгуен Зіяп, пад кіраўніцтвам якога віетнамскае войска спачатку перамагло французаў, а пасьля і амэрыканцаў. Віетнамскія ўлады, баючыся ўскладніць дачыненьні са Злучанымі Штатамі - сваім цяперашнім галоўным гандлёвым партнэрам – на ўрачыстасьцях больш гаварылі пра будучыню, чым пра мінуўшчыну. На парадзе не было звычайных танкаў і ракетаў. Дыпляматычныя дачыненьні паміж ЗША і Віетнамам былі ўсталяваныя толькі 10 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG