Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італьянскія ўлады заклікаюць прысьпешыць расьсьледаваньне забойства амэрыканцаміафіцэра італьянскіх спэцслужбаў


РЫМ. Італьянскія ўлады заклікалі пракуратуру прысьпешыць расьсьледаваньне забойства амэрыканскімі вайскоўцамі ў Іраку афіцэра італьянскіх спэцслужбаў Нікала Каліпары. Забойства Каліпары ў сакавіку сёлета стварыла напружаньне ў амэрыканска-італьянскіх дачыненьнях і выклікала крытыку пазыцыі прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі, які падтрымвае вайну ў Іраку. Вайскоўцы забілі Каліпары, расстраляўшы аўтамабіль, у якім ён суправаджаў на лётнішча журналістку Джуліяну Сгрэну, выпушчаную перад тым захопнікамі. Амэрыканскі бок цьвердзіць, што вайскоўцы дзейнічалі паводле інструкцыяў і ня могуць быць пакараныя.
XS
SM
MD
LG