Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэнэдыкт XVI засяліўся ў папскія апартамэнты


ВАТЫКАН. Папа рымскі Бэнэдыкт XVI сёньня, праз два тыдні пасьля свайго абраньня, засяліўся ў папскія апартамэнты. У нядзелю папа плянуе працягнуць традыцыю свайго папярэдніка ЯнаПаўла ІІ і зьвярнуцца да вернікаў з акна апартамэнтаў. Апартамэнты патрабуюць рэмонту, які будзе праведзены ўлетку, калі папа выяжджае ў сваю летнюю рэзыдэнцыю. Найбольшыя праблемы ўзьніклі зь пераносам папавага фартэпіяна зь ягонай старой кватэры. Плянуецца разабраць яго на дэталі і сабраць у папскіх апартамэнтах нанова.
XS
SM
MD
LG