Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе дапамагаць Палестынскай аўтаноміі


Рамала. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў уладам палестынскай аўтаноміі дапамогу ў навучаньні і ўзбраеньні сілаў бясьпекі. "Мы будзем аказваць палестынскаму кіраўніцтву дапамогу пастаўкай тэхнікі, падрыхтоўкай кадраў. На першым этапе паставім авіяцыйную тэхніку, верталёты. Сродкі сувязі, прымем у Маскве для навучаньня супрацоўнікаў органаў бясьпекі і паліцыі", -- заявіў расейскі прэзыдэнт.На прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў з лідэрам палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам Пуцін таксама заявіў, што Расея дапаможа адбудаваць палестынскую інфраструктуру ў Паласе Газа. Абас падтрымаў прапанову Пуціна правесьці восеньню ў Маскве міжнародную блізкаўсходнюю канфэрэнцыю. Ізраіль і ЗША лічаць такую ідэю заўчаснай.
XS
SM
MD
LG