Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку ў выніку тэрактаў загінулі як найменей 29 чалавек


БАГДАД. У Іраку ў выніку сэрыі тэрактаў загінулі як найменей 29 чалавек, большасьць зь іх паліцыянты і супрацоўнікі сілаў бясьпекі. Параненыя каля 100 чалавек. У Багдадзе прагучалі 9 выбухаў, за рулём некаторых замінаваных аўтамабіляў былі сьмяротнікі. Тэракты адбыліся таксама у гарадах Бакуба і Арбіл. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што напады былі “адчайнай спробай тэрарыстаў” дыскрэдытаваць новы ірацкі ўрад, склад якога ўчора быў ухвалены парлямэнтам.
XS
SM
MD
LG