Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не адмаўляецца ад узбагачэньня ўрану


Тэгеран. Былы прэзыдэнт Ірану і ўплывовы палітык Акбар Хашэмі Рафсанджані, сказаў, што ўзбагачэньне ўрану – гэта права, ад якога Тэгеран ніколі не адмовіцца. Рафсанджані, які зьбіраецца зноў вылучацца на прэзыдэнцкіх выбарах, сказаў, што Іран хоча атрымаць усе перавагі разьвіцьця ядзерных тэхналёгіяў. Іранская дэлегацыя сёньня праводзіць у Лёндане з перамовы з прадстаўнікамі Брытаніі, Францыі і Нямеччыны наконт іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG