Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія школьнікі знаёмяцца зь Беларусьсю


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў невялікім гарадку Рава Мазавецка, што каля Варшавы, адбылося спатканьне школьнікаў, прысьвечанае Беларусі ў якім узялі удзел каля 300 чалавек. Расказвае Аляксей Дзікавіцкі.

“Мы такія самыя, але паміж намі сьцяна” – такі назоў мела спатканьне зарганізаванае ў гарадзкім доме культуры Равы Мазавецкай сябрамі мясцовых недзяржаўных арганізацыяў, якія запрасілі на яго прадстаўнікоў Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.

Антось Цялежнікаў, адзін з кіраўнікоў Зьвязу, кажа, што не чакаў, што беларускія справы будуць цікавыя для такой вялікай колькасьці маладых палякаў у невялікім правінцыйным гарадку – заля практычна не магла зьмясьціць усіх жадаючых.

(Цялежнікаў) “Пыталіся, чым займаецца беларуская моладзь у вольны час, як выглядае сытуацыя з прэсай, а нават якія ў Беларусі дыскатэкі.

Прысутныя паглядзелі таксама дакумэнтальны фільм “Звычайны прэзыдэнт” у перакладзе на польскую мову.
XS
SM
MD
LG