Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над рэдактарам “Барысаўскіх навінаў”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве 29 красавіка мясцовы суд пачаў разгляд крымінальнай справы рэдактара газэты “Барысаўскія навіны” Анатоля Букаса. Яго абвінавачваюць у паклёпе і абразе рэдактара газэты Барысаўскага гарвыканкаму “Адзінства”.

Падставай для крымінальнай справы стаў артыкул рэдактара незалежнага выданьня пра кіраўніка афіцыйнай газэты Веру Пратасевіч, надрукаваны ў “Барысаўскіх навінах” у сакавіку 2004 году. Анатоль Букас лічыць справу палітычнай. Ён мяркуе, што насамрэч ініцыявалі яе мясцовыя ўлады, пра дзейнасьць якіх у незалежнай газэце рэгулярна зьяўляюцца крытычныя артыкулы.

Калі Букаса прызнаюць вінаватым, яму пагражае зьняволеньне тэрмінам да 2 гадоў альбо абмежаваньне свабоды да 3 гадоў, а “Барысаўскім навінам” — закрыцьцё.
XS
SM
MD
LG