Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пратэстуюць з нагоды затрыманьня расейскіх грамадзянаў у Менску


Віктар Дзятліковіч, Масква Сёньня маскоўская міліцыя затрымалі некалькіх удзельнікаў несанкцыяванага пікету каля пасольства Беларусі. Сярод затрыманых – сябры руху “Ідущие без Путина”, партыяў СПС і “Яблоко”, у тым ліку намесьнік старшыні партыі “Яблоко” Сяргей Мітрохін . Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваленьня расейскіх грамадзянаў, арыштаваных у аўторак у Менску, падчас акцыі каля адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Апрача Сяргея Мітрохіна на несанкцыянаваным мітынгу каля беларускага пасольства былі затрыманыя яшчэ тры актывісты партыяў Саюзу правых сілаў, "Яблока". Варта зазначыць, што партыя "Яблоко" падавала заяўку на правядзеньне гэтага мітынгу, але маскоўскія ўлады адмовіліся разглядаць заяўку. Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі да пасольства, яны трымалі плякаты, у якіх выказвалі сваю нязгоду з затрыманьнем актывістаў у Менску, а на дзьверы амбасады вывесілі шыльду "Вязьніца".

Заўтра ў Маскве таксама будзе праводзіцца мітынг у падтрымку тых грамадзянаў Расеі, якія затрыманыя ў Менску. Гэты мітынг санкцыянаваны. Чакаецца большая колькасьць удзельнікаў.
XS
SM
MD
LG