Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку сфармаваны новы ўрад


БАГДАД. У Іраку ўпершыню за паўстагодзьдзя зьявіўся дэмакратычна абраны ўрад. Сёньня парлямэнт краіны зацьвердзіў склад кабінэту, якія прапанаваў прэм’ер-міністар Ібрагім аль Джаафары. Некалькі пасадаў, аднак, застаюцца вакантнымі, уключна з пасадамі міністраў абароны і нафтавай прамысловасьці. Пакуль што першае міністэрства ачоліць сам Джаафары, а другое – Ахмед Чалабі. У кабінэт міністраў увайшлі прадстаўнікі асноўных этнічных і рэлігійных групаў.
XS
SM
MD
LG