Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан заклікае хутчэй вырашыць пытаньне пра пашырэньне Рады Бясьпекі


ДЭЛІ. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў міжнародную супольнасьць хутчэй вырашыць пытаньне пра пашырэньне Рады Бясьпекі ААН і іншыя рэформы гэтай міжнароднай арганізацыі. Анан зрабіў гэтую заяву ў Дэлі, дзе ён знаходзіцца зь візытам. Анан падкрэсьліў, што краіны-сябры ААН павінны прыняць рашэньне да пачатку чарговай Генэральнай асамблеі ў верасьні. На месца ў Радзе Бясьпекі прэтэндуюць Японія, Нямеччына, Індыя і Бразілія.
XS
SM
MD
LG