Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савецкія ваенныя палонныя – дагэтуль “здраднікі”?

Севярын Квяткоўскі, Менск Некалькі мільёнаў так званых “здраднікаў радзімы” зьявілася ў СССР падчас Другой усясьветнай вайны. Менавіта да здраднікаў прыраўніваліся вайскоўцы, што патрапілі ў нацысцкі палон.

Савецкія ваенныя палонныя – дагэтуль “здраднікі”?

Некалькі мільёнаў так званых “здраднікаў радзімы” зьявілася ў СССР падчас Другой усясьветнай вайны. Менавіта да здраднікаў прыраўніваліся вайскоўцы, што патрапілі ў нацысцкі палон. Жывымі вярнуліся каля мільёну. Чвэрць зь іх была расстраляная, а большасьць астатніх патрапілі ў савецкую карную сыстэму. І цяпер ў Беларусі жывуць вэтэраны, якія прайшлі праз жахі палону, а пасьля ГУЛАГу. Як склаўся іхны лёс, як глядзяць на палон колішнія вайскоўцы і сучасныя беларусы? Тэму дасьледуе карэспандэнт “Свабоды”.

У савецкія часы амаль кожны менскі школьнік бываў на экскурсіі ў сталічным мікрараёне Масюкоўшчына, дзе месьціцца пахаваньне больш як васьмідзесяці тысяч савецкіх палонных, загіблых ад катаваньняў, голаду і эпідэміяў. Паводле зьвестак розных краінаў, за час вайны ў нямецкі палон патрапіла ад трох з паловай да пяці мільёнаў савецкіх салдатаў. Каля сямідзесяці працэнтаў -- за першыя месяцы вайны. Ля мэмарыялу ў Масюкоўшчыне экскурсаводы распавядалі пра бесчалавечнасьць нацыстаў. Але ніколі не казалі казалі, што СССР не падпісаў з немцамі канвэнцыі аб палонных, што спэцыяльным загадам усе палонныя прыраўніваліся да здраднікаў радзімы. Тлумачыць гісторык Ігар Кузьняцоў:

(Кузьняцоў:) “Загад быў яшчэ ад 16 жніўня 1941 году, нумар 270: прымяняць усе сілы і сродкі дзеля зьнішчэньня ўласных жа войскаў. Ніколі не падкрэсьліваецца гэты момант прыказу. У 1941 годзе, калі частка патрапляла ў аблогу, паступала каманда зь неба артылерыяй зьнішчаць свае войскі. І практыка была, але не пасьпелі яе шырокамаштабна рэалізоўваць”.

Міколу Аўрамчыку 85 гадоў. Вядомы цяпер беларускі пісьменьнік, ён патрапіў у палон, маючы 18 гадоў. Служыў у элітных войсках рэактыўнай артылерыі, пры славутых “кацюшах”. Мікола Аўрамчык патрапіў у аблогу разам з Другой ударнай арміяй пад камандаваньнем генэрала Ўласава. Зьведаў голад і быў захоплены ў палон “блакітнай” дывізіяй гішпанскіх фашыстаў.

(Аўрамчык:) “Цяпер ужо цяжка сказаць, што я думаў. Канечне, хваляваўся і баяўся. Тым больш камсамолец… У палоне ў мяне захавалася заліковая кніжка і чытацкі білет у кішэні гімнасьцёркі. Уяўляеце? Ды яны і не шукалі нічога. Мацнуць кішэні – зброя калі… Ніхто ніколі нават не расшпіліў на гімнасьцёрцы кішэні”.

(Карэспандэнт:) “Ці часта вам даводзілася мець нейкія праблемы, папрокі?”

(Аўрамчык:) “Папрокаў асабліва не даводзілася. Бо ў пісьменьніцкім асяродзьдзі мне было прасьцей. Бо тут кажыце – не кажыце была інтэлігенцыя. А што датычыць… Мяне нікуды не пускалі. Я больш нікуды не выяжджаў”.

Гісторыя Міколы Аўрамчыка пазначаная адным словам – “шанцунак”. Пашанцавала, што ў палоне трапіў не ў канцлягер, дзе паводле пляну нацыстаў зьнішчалася прыблізна дзьве траціны палонных. Баец Аўрамчык патрапіў у малалікую катэгорыю паднявольных рабочых. Працаваць выпала ў шахце побач зь немцамі. Значыць, выконвалася тэхніка бясьпекі, і была кармёжка. Пашанцавала, што выжыў у савецкіх шахтах Данбасу, куды па вызваленьні з палону быў скіраваны на прымусовыя працы:

(Аўрамчык:) “Многія загінулі там у шахтах. А мне пашэнціла, бо я быў скончыў тры курсы педагагічнага інстытуту. А быў нейкі цыркуляр Сталіна неадкладна дэмабілізаваць з войска настаўнікаў і студэнтаў старэйшых курсаў педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў. Вось толькі гэта мяне выратавала”.

Загад нумар 270 закрануў ня толькі саміх вайскоўцаў. Ізноў слова гісторыку Ігару Кузьняцову:

(Кузьняцоў:) “Характэрны момант гэтага загаду той, што сем’і вайскоўцаў, якія незалежна ад абставінаў патрапілі ў палон, пазбаўляліся харчовай ды іншай дапамогі і нават падлягалі высылцы да пяці гадоў. Патрапіла частка ў аблогу, з аблогі ня выйшаў – не абавязкова было атрымаць пацьверджаньне – загінуў ён ці не”.

Самі вайскоўцы ў 1941 годзе пра загад ведалі мала, бо не было рэгулярнай сувязі. Загад разьлічваўся на навабранцаў. Разам з загадам нумар 270 савецкае кіраўніцтва выдавала іншыя рэпрэсіўныя дырэктывы. Напрыклад, у часе абароны Сталінграду да здрады прыраўнялі адступленьне. Цягам вайны існавалі штрафныя батальёны, якія кідалі на верную сьмерць. Таксама існавалі “заградатрады”: вайскоўцы ад НКВД павінны былі страляць па савецкіх салдатах, якія павярнуліся сьпіной да праціўніка.

Што думаюць пра гэтыя меры нашыя сучасьнікі?

(Карэспандэнт:) “Як вы думаеце, момант страху, ён узьдзейнічаў? Ці ўсё ж перамаглі б і бяз гэтых загадаў?”

(Студэнт: ) “Мяркую, зусім не справядліва – кожны чалавек мае права выбіраць, што для яго важна. Ён бароніць радзіму, але ў кожным выпадку, гэта занадта жорсткія меры дзеля дасягненьня перамогі”.

(Студэнт-гісторык: ) “Я лічу, што гэта несправядліва, таму што ўзьнікалі розныя сытуацыі. Часам людзі гераічна абаранялі, напрыклад, гарады, патраплялі ў “катлы”, і не было выйсьця…”

(Карэспандэнт: ) “…Апошні патрон?”

(Студэнт-гісторык: ) “Гэта не выйсьце – чалавек створаны, каб жыць”.

(Хлопец:) “Нельга казаць адназначна. Калі браць чалавечыя каштоўнасьці, сапраўды, чалавек заўжды хоча жыць. І заўжды будзе за тое, каб у апошні момант застацца жывым. Калі глядзець з боку дзяржавы, атрымліваецца, калі вы дазволіце аднаму чалавеку здацца, будуць здавацца і ўсе іншыя. І такім чынам вайны ня выйграць. Таму трэба было прымаць жорсткія меры. Магчыма, у той момант яны паступілі правільна”.

(Вайсковец: ) “Не, я ня думаю. У тыя часы ідэалёгія была вельмі моцная. Людзі і самі не хацелі здавацца. Цяпер сытуацыя іншая. Нармальны афіцэр, які ясна бачыць сытуацыю ў баі, можа прыняць рашэньне здацца, гэта будзе правільнае рашэньне. Калі зусім безвыходная сытуацыя, чаму людзі павінныя проста гінуць? Калі яны могуць здацца, атрымаць статус вайсковапалоннага і па заканчэньні канфлікту вярнуцца дадому”.

Апошнія словы належаць маладому афіцэру-юрысту.

А вось меркаваньне васьмідзесяцігадовага вэтэрана вайны, які патрапіў у палон, уцёк зь лягеру да партызанаў, а пасьля ў рэгулярным войску дайшоў да Варшавы, дзе быў паранены:

(Вэтэран: ) “У мяне ордэн “Чырвонага сьцягу” за дзевяць падарваных эшалёнаў. Вось, трэба мне было застацца жыць, ці не? Трэба было, бо сказаў мне батальённы камісар, калі я хацеў сябе падарваць гранатай: “Няправільна ты робіш. Трэба выжыць усім сьмерцям на зло. Выжыць і адпомсьціць”.

Гэтаму чалавеку пашцасьціла, ён выжыў і ня быў рэпрэсаваны. Што да большасьці колішніх палонных – жывых і мёртвых, – выглядае, што ад савецкіх часоў сьвядомасьць ды ідэалёгіі беларускіх чыноўнікаў мала зьмянілася. Інакш чаму савецкія палонныя дагэтуль не рэабілітаваныя дзяржавай?

Жывымі вярнуліся каля мільёну. Чвэрць зь іх была расстраляная, а большасьць астатніх патрапілі ў савецкую карную сыстэму. І цяпер ў Беларусі жывуць вэтэраны, якія прайшлі праз жахі палону, а пасьля ГУЛАГу. Як склаўся іхны лёс, як глядзяць на палон колішнія вайскоўцы і сучасныя беларусы? Тэму дасьледуе карэспандэнт “Свабоды”.

XS
SM
MD
LG