Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Не ў Маскву на парад, а ў Курапаты і на каленях вам трэба ісьці, "таварышы"!"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 27 красавіка 2005г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Мікола Нуль: ) “Адзін каленвал рухавіка маленькага трактара Т-25 каштуе як адна добрая карова ці конь – 780 тысяч беларускіх рублёў! Два гады назад ён каштаваў прыблізна ў чатыры разы таньней. Заробак калгасьніка 40 тысяч зімой, 100-200 тысяч у пасяўную ці ўборку. Пытаюся ў так званых савецкіх перабудоўшчыкаў: гэта і ёсьць ваш рынак? Мала вас, "таварышы", біў немец ці мала вы зьнішчылі ворагаў народу? Многа вас, "таварышаў", хавалася і хаваецца за сьцяной памяркоўных. Вашыя ўзнагароды – гэта цацкі ад вашай дыктатуры нашым невылечна хворым пыхай, надзіманым вызваліцелям. Не ў Маскву на парад, а ў Курапаты і на каленях вам трэба ісьці, "таварышы", каб зноў па міласьці вашай бяды не было нашай!”

(Маісеенка Генадзь: ) “Шчырае прывітаньне! Учора быў сумны дзень. Адзін вусень гаварыў на ўсю Беларусь, як асабістымі сіламі здолее ў Чарнобылі праз 10 год зь вялікім посьпехам і які ўраджай зьбярэ, на гэтых атручаных землях! Другія вусьні амаль прыкладна ў гэтыя самыя гадзіны зьбівалі люд, які прыйшоў да рэзыдэнцыі ўсяго толькі з пэтыцыяй да таго, хто сее на пакуль загубленай зямлі такія падарункі, якія практычна зрабілі атрутнымі ўсю Беларусь. Але ніхто не заўважыў, што галоўны вусень Беларусі наўпрост адпрацоўвае грант ад маскалёў і МАГАТЭ за экспэрымэнт над нашымі шчырымі, добрымі, памяркоўнымі людзьмі, якія жывуць там, дзе атрутнае нават само паветра. І мяне цікавіць ня шмат грошаў гэтага галоўнага вусеня з вусянятамі, а тое, што, няўжо яму не зразумела, што вугал падзеньня роўны вуглу адбіцьця? Законы фізыкі і жыцьця даволі часта аднолькавыя. Няўжо ня хопіць розуму спыніцца?”

(Спадар: ) “Добры дзень, Свабода! Вельмі мудра заўважыла Сьвятлана Алексіевіч, што апазыцыя ўжо ўсім надакучыла аднастайнымі акцыямі штогод, асабліва наконт Чарнобыля. Што яны, прыдуркі там? Няўжо ня могуць нічога новага прыдумаць? Тут Сьвятлана Алексіевіч сьціпла замоўчвае прычыну. Але адна слухачка ў пісьме правільна заўважыла, што апазыцыянэраў гэта ўсё задавальняе: на халяву езьдзіць за мяжу па некалькі раз на год, жыць там у шыкарным гатэлі. Усё ж на халяву! А калі рэвалюцыя і адбудзецца, то ўсё гэта адбяруць. Ім гэтага ня трэба. Яны маюць сотавыя тэлефоны, аўтамабілі, яны шыкоўна ўладкаваліся!”

(Мікола Цярэшка: ) “На нашым радыё гучалі выказваньні слухачоў па прамове Кандалізы Райс аб дыктатуры на Беларусі. Таму я прашу спэцыялістаў расказаць на прафэсійным узроўні аб дэмакратыі ў сьвеце. Што гэта за чатыры ўлады, раўнавага ўладаў і г.д.? І чаму ў 50-мільённай Украіне знайшлі забойцаў Гангадзэ, а ў 10-мільённай Беларусі ня могуць знайсьці чатырох чалавек, хаця Лукашэнка хваліцца, што на Беларусі – ціш ды раскоша?”

(Анастас Семяновіч: ) “Вельмі шаноўныя гаспадары і гаспадыні Радыё Свабода! На пытаньне тыдня што можна адказаць: улада злачынная, яе народ Беларусі не цікавіць. Самая галоўнае для яго – захаваць крэсла. Шмат рублёў патрэбныя на ўтрыманьне аховы асабістай пэрсоны, АМОНа і г.д. Калі мы ідзем на Чарнобыльскі шлях, што робяць ягоныя найміты? Хапаюць усіх падрад. А потым ягоныя найміты судзяць нашых адданых людзей Беларусі. Пытаньне наймітам: каго яны прадстаўляюць. Адкажуць: “Народ”. Які народ? Каго яны прадстаўляюць? – Найміта! Але, я думаю, што прыйдзе час, калі вас, найміты, будуць пытаць перад народным судом. І схавацца за ягонай сьпіной не атрымаецца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG