Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі прыбыў у Ерусалім


ЕРУСАЛІМ. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыбыў у сераду зь візытам у Ерусалім дзеля перамоваў з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Чакаецца, што лідэры дзьвюх дзяржаваў закрануць пытаньні расейска-іранскага ядзернага супрацоўніцтва і рашэньне Масквы пра продаж зенітных комплексаў Сырыі. У пятніцу расейскі прэзыдэнт наведае палестынскія тэрыторыі, дзе сустрэнецца з кіраўніком Аўтаноміі Махмудам Абасам. Раней сёньня Пуцін запрапанаваў арганізаваць сёлета ў Маскве блізкаўсходнюю мірную канфэрэнцыю. З гэтай прапановай Пуцін выступіў пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам у Каіры.
XS
SM
MD
LG