Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася першая аўдыенцыя папы Бэнэдыкта XVI


ВАТЫКАН. Папа Бэнэдыкт XVI падчас сваёй першай аўдыенцыі сёньня паабяцаў, што на сваёй пасадзе прысьвеціць сябе працы на карысьць прымірэньня і міру. Аднак у ягоным звароце была і згадка пра “эўрапейскія карані Эўропы” – фармулёўку, якую Яну Паўлу ІІ не ўдалося правесьці ў прэамбулу Канстытуцыі Эўразьвязу. Новы папа вітаў паломнікаў на некалькіх мовах, у тым ліку і на польскай. З нагоды аўдыенцыі на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме сабралася больш за 15 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG