Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін прапануе арганізаваць сёлета ў Маскве блізкаўсходнюю мірную канфэрэнцыю


КАІР. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін запрапанаваў арганізаваць сёлета ў Маскве блізкаўсходнюю мірную канфэрэнцыю. З гэтай прапановай Пуцін выступіў пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам у Каіры. Прапанову Пуціна падтрымаў палестынскі віцэ-прэм’ер Набіль Шаат. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ізраілю Марк Рэгеў сказаў, што Ізраіль ня будзе супраць канфэрэнцыі, аднак яе арганізацыя запатрабуе шмат працы. З Эгіпту Пуцін сёньня плянуе накіравацца ў Ізраіль і ў Палестынскую аўтаномію.
XS
SM
MD
LG