Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новы ірацкі ўрад увойдуць прадстаўнікі асноўных этнічных і рэлігійных групаў


БАГДАД. Новапрызначаны прэм’ер-міністар Іраку Ібрагім аль-Джаафары падаў на разгляд прэзыдэнцкай рады склад кааліцыйнага ўраду, у які ўвойдуць прадстаўнікі асноўных этнічных і рэлігійных групаў Іраку. У чацьвер сьпіс міністраў будзе пададзены ў Нацыянальную Асамблею. Імёны міністраў пакуль не паведамляюцца. Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані мусіць прыняць рашэньне адносна складу ўраду да галасаваньня ў парлямэнце. Ён ужо паведаміў, што не ўжыве права вэта.
XS
SM
MD
LG