Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынясеньне прысуду ў працэсе над Хадаркоўскім адкладзенае на месяц


МАСКВА. Суд у Маскве адклаў да наступнага месяца вынясеньне прысуду ў справе нафтавага магната Міхаіла Хадаркоўскага. Адклад патлумачаны тым, што судзьдзям трэба больш часу для падрыхтоўкі пісьмовага абгрунтаваньня прысуду. Былы кіраўнік кампаніі Юкас Хадаркоўскі абвінавачваецца ў махлярстве і ўхіленьні ад падаткаў. Працэс над ім працягваецца амаль год. Абаронцы Хадаркоўскага цьвердзяць, што ўлады хочуць пакараць яго за фінансаваньне апазыцыйных партыяў падчас парлямэнцкіх выбараў 2003 году.
XS
SM
MD
LG