Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афганістан і Таджыкістан будуць разам змагацца з кантрабандай наркотыкаў


КАБУЛ. Афганістан і Таджыкістан пастанавілі сёньня больш шчыльна супрацоўнічаць у змаганьні з кантрабандай наркотыкаў. Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў, які сёньня распачаў трохдзённы візыт у Афганістан, сустрэўся з афганскім прэзыдэнтам Хамідам Карзаем і падпісаў зь ім 11 пагадненьняў. Пагадненьне наконт барацьбы з наркотыкамі прадугледжвае зьнішчэньне лябараторыяў, дзе вырабляецца гераін, змаганьне з кантрабандыстамі і скарачэньне пасеваў апійнага маку.
XS
SM
MD
LG