Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курманбэк Бакіеў вылучаны кандыдатам на прэзыдэнта Кіргізстану


БІШКЕК. Выкладчыкі і студэнты Ошскага ўнівэрсытэту вылучылі выканальніка абавязкаў прэзыдэнта і прэм’ера Кіргізстану Курманбэка Бакіева кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары. Аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах ужо паведамілі палітык, лідэр партыі “Ар-Намыс” Фэлікс Кулаў, лекар Джэнішбэк Назараліеў і бізнэсовец Нурбэк Турдукулаў. Ніхто з прэтэндэнтаў яшчэ не падаў належныя дакумэнты для рэгістрацыі ў выбарчую камісію. Прэзыдэнцкія выбары ў Кіргізстане заплянаваныя на 10 ліпеня.
XS
SM
MD
LG