Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румынія заклікала выкрадальнікаў журналістаў у Іраку працягнуць тэрмін ультыматуму


БУХАРЭСТ. Румынскія ўлады сёньня заклікалі выкрадальнікаў трох румынскіх журналістаў у Іраку не выконваць пагрозу іх забіць і працягнуць тэрмін ультыматуму. Выкрадальнікі пагражалі забіць журналістаў да 18.00 паводле мясцовага часу, калі Румынія не пагодзіцца вывесьці зь Іраку 800 сваіх вайскоўцаў. Раней сёньня бацька аднаго з журналістаў, апазыцыйны дэпутат Васіле Іён, заклікаў парлямэнт не пакідаць закладнікаў на волю лёсу. Тым часам сотні румынаў сабраліся ў цэнтры Бухарэсту, патрабуючы вызваленьня журналістаў і вываду румынскага кантынгенту зь Іраку.
XS
SM
MD
LG