Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэстоўцы ўварваліся ў Найвышэйшы Суд Кіргізстану


БІШКЕК. Каля 100 удзельнікаў акцыі пратэсту ўварваліся сёньня ў памяшканьне Найвышэйшага Суду Кіргізстану і запатрабавалі адстаўкі ўсіх яго судзьдзяў. Пратэстоўцы заявілі, што не пакінуць будынак, пакуль іх патрабаваньне ня будзе выкананае. Да гэтага пратэсты адбываліся некалькі дзён перад будынкам суду. Бальшыня ўдзельнікаў акцыі – прыхільнікі кандыдатаў, чые мандаты пасьля парлямэнцкіх выбараў былі скасаваныя Найвышэйшым Судом.
XS
SM
MD
LG