Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі ксёндз у Ватыкане даносіў на Яна Паўла ІІ


ВАРШАВА. Польскі ксёндз, які апякуецца ў Ватыкане паломнікамі з Польшчы, даносіў спэцслужбам камуністычнай Польшчы на папу Яна Паўла ІІ. Пра гэта паведаміў сёньня Інстытут Нацыянальнай Памяці ў Варшаве. Старшыня Інстытуту Леон Керэс паведаміў, што дамініканскі манах айцец Конрад Станіслаў Гэйма быў камуністычным агентам. Цяпер у гэтай справе рыхтуецца падрабязная справаздача. Інстытут Нацыянальнай Памяці расьсьледуе злачынствы нацыстоўскай Нямеччыны і камуністычнага рэжыму ў Польшчы.
XS
SM
MD
LG