Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве маладафронтаўца судзяць за распаўсюд друкаваных матэрыялаў


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў 25 красавіка ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва пачалося судовае слуханьне справы Сяржука Нягаціна, каардынатара магілёўскай арганізацыі Маладога фронту. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў, якія ганяць дзяржаўны лад, а таксама ў дробным хуліганстве і супраціўленьні міліцыянтам

Сяржук Нягацін распавёў, што 23 красавіка ўвечары ў цэнтры Магілёва з ім адбылася недарэчнасьць – парваўся пакет, з якога пасыпаліся на тратуар каля трох соцень асобнікаў розных дэмакратычных газэтаў. Аднак гэтае здарэньне прыцягнула ўвагу міліцэйскага патруля, які і затрымаў лідэра Маладога фронту.

Прысуд ў справе Сяржука Нягаціна чакаецца ў пятніцу, 29 красавіка.
XS
SM
MD
LG