Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя падчас акцыі 26 красавіка пакараныя арыштам на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск Украінскі консул Васіль Сардэнка сказаў у судзе журналістам, што ён вельмі зьдзіўлены, чаму вокліч “Жыве Беларусь!" зьяўляецца парушэньнем беларускага заканадаўства

У Ленінскім раённым судзе Менску сёньня праходзілі суды над затрыманымі ў часе акцыі апазыцыі 26 красавіка. Цікава, што журналістам, якія сабраліся ў памяшканьні суду, так і не ўдалося ўбачыць працэсы над расейскімі грамадзянамі. Старшыня суду адмовілася паведаміць сьпіс асуджаных, кабінэт, дзе іх судзілі. Расейцаў прывезьлі ў памяшканьне і судзілі таемна, каб гэта ня ўбачылі прадстаўнікі прэсы і грамадзкасьці, што сабраліся ў Доме правасудзьдзя. Тым ня менш, як стала вядома, 14 расейскіх грамадзянаў асуджаныя на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 167 частка 1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях). Яны накіраваныя адбываць пакараньне ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсьціна.

Актывіст “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч атрымаў 12 сутак, Сяржук Лісічонак – 10. Старшыні Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марыне Багдановіч прысуджаны штраф 150 базавых вялічыняў. Судзілі сёньня і затрыманых украінскіх грамадзянаў. Украінскі консул Васіль Сардэнка сказаў у судзе журналістам, што ён вельмі зьдзіўлены, чаму вокліч “Жыве Беларусь!" ёсьць парушэньнем беларускага заканадаўства. Спадара консула не пусьцілі да украінскіх затрыманых. Падрабязьней пра сёньняшнія судовыя працэсы пазьней на нашым сайце.

Украінцы, затрыманыя ў Менску, асуджаныя на арышт ад 9 да 15 сутак

Пра гэта Радыё Свобода паведаміў прэсавы сакратар украінскай амбасады ў Беларусі Леонід Ясінскі. Паводле ягонай інфармацыі, трое ўкраінцаў, у тым ліку лідэр “Нацыянальнага альянсу” Ігар Гузь, пакараныя Ленінскім райсудом дзесяцьцю суткамі арышту, спадар Бокач атрымаў 15 сутак, а Аляксандар Панасік, якога судзілі ў іншым судзе, атрымаў найменшы вырак – 9 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG