Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хачу яшчэ раз запытаць сумленных людзей з пэдунівэрсытэту: дзе мае законныя дакумэнты ліквідатара чарнобыльскай АЭС?"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 26 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Саскевіч Мікола: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! У сувязі з Чарнобыльскай трагедыяй хачу праз Радыё Свабода яшчэ раз зьвярнуцца да адміністрацыі пэдагагічнага інстытуту, цяперашняга ўнівэрсытэту г. Мазыра. Я, Саскевіч Мікалай Мікалаевіч, 1965 году нараджэньня, прыйшоў з войску восеньню 1986 году, і той самай восеньню паступіў у пэдінстытут г. Мазыра на падрыхтоўчае аддзяленьне. Летам 1987 году перад дзяржаўнымі іспытамі, наш дэкан быў Бачароў, нам абвясьцілі, што заўтра ўсе едзем у Чарнобыль працаваць. І паведамілі, што зь Менску прыйшоў загад, каб яўка была абавязковай, а хто не паедзе, той іспыты ня пройдзе. І мы разам з выкладчыкам Юрыем Нікіценка і выкладчыкам па фізкультуры Вусавым паехалі ў Чарнобыль на ліквідацыю АЭС. Пасялілі нас у нейкую школу. Пасьля гэтага мы выйшлі на працу, зьбіралі травяныя цюкі, якія складалі ў клеці, а потым усё гэта палілі. Працавалі мы побач з электрастанцыяй. У сонечнае надвор’е ў небе было нейкае дзіўнае каляровае зьзяньне. Калі працавалі ў клеці, то ўсё цела літаральна гарэла. Памыцца не было дзе, мыліся ў нейкай канаве. Абаронных касьцюмаў нам не давалі. Працавалі мы недзе месяц. Пасьля працы мы вярнуліся дахаты. Я паступіў у інстытут, які кінуў праз год. Прайшоў час, я даведаўся, што мае аднакурсьнікі і выкладчыкі атрымалі дакумэнты ліквідатара чарнобыльскай АЭС. Я зьвяртаўся ў адміністрацыю інстытута, але мне ніхто не жадае дапамагчы атрымаць мае законныя дакумэнты. Ніякіх сьлядоў не знайсьці. Хачу яшчэ раз запытаць сумленных людзей з пэдунівэрсытэту: дзе мае законныя дакумэнты ліквідатара чарнобыльскай АЭС? Спадзяюся, што калі-небудзь гэтыя дакумэнты я атрымаю, бо спадзяюся на сумленных людзей. Канечне, толькі спадзяюся”.

(Пятро Міхайлавіч: ) “Добрай раніцы, шаноўныя супрацоўнікі Радыё Свабода! Вельмі прашу вас у цыкле перадач пра 2-ю сусьветную вайну адказаць на маё пытаньне. Ці былі так званыя заградатрады ў саюзных войсках, ангельцаў, амэрыканцаў, французаў? Патлумачу сваё пытаньне. Як вядома, у войсках Чырвонай арміі, каб прадухіліць несанкцыянаваны адыход вайскоўцаў з баявых пазыцыяў, забараняючым ці наступаючымі войскамі разьмяшчаліся так званыя заградатрады з войск НКВД, у якіх быў загад расстрэльваць кожнага, хто пакіне пазыцыі без загаду. Вядома, што загады ў розных баявых умовах у гады вайны часта было фізычна немагчыма выканаць. Але сталінскі рэжым лічыў, што ўсе павінны аддаваць за яго жыцьцё, і ня толькі сваё. Вядомы ж загады Сталіна, Жукава, калі за адыход без дазволу адказнасьць несьлі і сваякі вайскоўцаў, то бок дзеці, жонка і бацькі”.

(Спадар: ) “Пасьля вынесенага вэрдыкту сусьветнага супольніцтва аб дэмакратыі і дыктатуры ў Беларусі апошняму дыктатару Эўропы Лукашэнку трэба ляцець ня ў Гомельскую вобласьць на чарнобыльскія дні, а ляцець на самалёце ў Гаагу. Вы разумееце, што я маю на ўвазе”.

(Спадар: ) “У мяне меркаваньне. Вось Лукашэнка зьехаў у Гомельшчыну, і адразу зьнікла гарачая вада. Значыць, гэта танны прыём. Прыедзе і скажа: “Ах, нягоднікі! Мяне не было, і ваду адключылі!” Вось як народ абалваньваюць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG