Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН праверыць выхад Сырыі зь Лібану


ДАМАСК, НЬЮ-ЁРК. Сырыя заявіла, што яе войскі пакінулі сёньня тэрыторыю Лібану. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, вітаючы гэтую заяву, заклікаў Сырыю да поўнага выкананьня рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, у прыватнасьці, да раззбраеньня байцоў групоўкі “Хэзбалах”. Паводле Анана, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў накіравала ў Лібан групу інспэктараў для праверкі паведамленьняў пра поўны вывад сырыйскіх войскаў зь лібанскай тэрыторыі.

Вайсковая прысутнасьць Сырыі ў Лібане доўжылася 29 гадоў.
XS
SM
MD
LG