Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Расеі прыбыў зь візытам у Эгіпет


КАІР. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у аўторак у Каір – гэта першы за 40 гадоў візыт кіраўніка расейскай дзяржавы ў Эгіпет. У сераду пройдуць перамовы Пуціна з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам – вынікам перамоваў мае стаць дэклярацыя аб супрацоўніцтве дзьвюх дзяржаваў.

З Эгіпту расейскі прэзыдэнт вылеціць у Ізраіль, а затым наведае горад Рамалаг на Заходнім беразе Ярдану, дзе сустрэнецца з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам.
XS
SM
MD
LG