Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску каля праваслаўнай капліцы ў гонар ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы адбыўся жалобны мітынг


Альгерд Невяроўскі, Менск Мітынг быў арганізаваны прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Яго ўдзельнікі выступілі зь ініцыятывай стварыць грамадзкі рух самаабароны ахвяраў Чарнобылю, паколькі ўлады нічога ня робяць, каб ліквідаваць наступствы радыяцыйнай катастрофы

Жалобны мітынг быў нешматлікі і непрацяглы. У парку паміж капліцай і памятным каменем “Ахвярам катастрофы” сабралася прыкладна 150 чалавек – у асноўным актывісты партыі БНФ і моладзевых дэмакратычных арганізацыяў. Мітынг распачаўся гукам Чарнобыльскага звону.

Над удзельнікамі мітынгу луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, а каля памятнага каменя стаяў абраз Маці Божай ахвяраў Чарнобылю аўтарства Аляксея Марачкіна.

Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка у сваім выступе казаў, што кожны год 26 красавіка людзі выходзяць на вуліцы не дзеля таго, каб памітынгаваць, а каб нагадаць грамадзтву, якая жахлівая пагроза навісла над беларускім народам. А ўлады, замест таго, каб наладзіць дыялёг з грамадзкасьцю, ужываюць рэпрэсіі.

Прафэсар Іван Нікітчанка нагадаў, як шмат людзей памірае штогод ад наступстваў катастрофы, а ўлады пра Чарнобыль проста забыліся. Спадар Нікітчанка запрапанаваў, а ўдзельнікі мітынгу падтрымалі ініцыятыву стварыць грамадзкі рух самаабароны ад наступстваў атамнай катастрофы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG