Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офісе берасьцейскіх сацыял-дэмакратаў шукалі наркотыкі


Алег Супрунюк, Берасьце Увечары 26 красавіка памяшканьне, якое арандуе Берасьцейская абласная арганізацыя БСДП (Народная Грамада) наведалі міліцыянты.

Як паведаміў старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Народная Грамада) Георгій Руцкі, а шостай гадзіне вечара ў партыйны офіс прыйшлі некалькі супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і абласнога ўпраўленьня па барацьбе з абаротам наркотыкаў. Паводле словаў міліцыянтаў, на тэлефон “02” паступіла паведамленьне, што з памяшканьня, якое арандуюць сацыял-дэмакраты, чувецца пах гатаваньня наркатычных рэчываў.

Міліцыянты ўзялі тлумачэньні зь сяброў партыі, агледзелі памяшканьне, але ніякіх наркотыкаў не знайшлі. Затое іх зацікавілі віншавальныя ўлёткі з нагоды сьвята 1-га траўня, якія знаходзіліся ў партыйным офісе. Тэкст віншаваньняў быў складзены ад імя кіраўніка Народнай Грамады, лідэра руху “Воля Народа” Аляксандра Казуліна. Некалькі ўлётак міліцыянты забралі сабе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG