Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол ЗША Джордж Крол выступіў з заявай у сувязі з гадавінай чарнобыльскай катастрофы


Ул. інф. “У гэты дзень, 26 красавіка, мы яшчэ раз схіляем галовы ў памяць аб тых, чые жыцьці забрала чарнобыльская катастрофа, перад тымі, хто быў прымушаны да балючага разьвітаньня з домам, перад сьціплым і непаказным гераізмам тых, хто быў пакліканы супрацьстаяць катастрофе і ўтаймоўваць яе наступствы.

Праз дзевятнаццаць гадоў трагедыя на атамнай электрастанцыі побач з паўдзённай мяжой Беларусі можа здавацца далёкай, і страх перад ёй, напэўна, пасьпеў разьвеяцца. Пасьпела вырасьці цэлае пакаленьне, якое ведае пра Чарнобыль, але было пазбаўленае жахаў тых дзён і тыдняў у 1986 годзе, калі ўсё раптам перастала быць зразумелым і бясьпечным. Вырасьлі і тыя амэрыканскія школьнікі, якія ў той час знаходзіліся ў Беларусі і вымушаныя былі эвакуавацца дадому, каб расказаць гэтую жудасную гісторыю сваім родным і сябрам. Менавіта такія амэрыканцы, а таксама наш урад доўгі час дапамагаюць народу Беларусі пераадолець наступствы ядзернай катастрофы. Прыкладам нашай спагады і гатовасьці дапамагчы беларусам зьяўляюцца мэдыцынскія пастаўкі коштам каля 200 мільёнаў даляраў і адноўленыя мэдыцынскія цэнтры ў Гомелі і Тураве.

Праз дзевятнаццаць гадоў пасьля катастрофы мы зноў знаходзімся “у пошуках Чарнобылю”, як сьцьвярджае назва выставы аднаго з беларускіх фотамастакоў. Ізноў усьведамляючы сваю адказнасьць, мы не павінны забывацца пра тое, чаго вартая чалавечая нядбайнасьць, і, што яшчэ больш важна - чаго вартыя самаахвярнасьць і неабыякавасьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG