Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі Шлях у Віцебску


Браніслава Станкевіч, Віцебск У дзень дзевятнаццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску праходзіла несанкцыянаваная акцыя, якую зладзілі прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі. Акцыя накіраваная супраць ідэі будаўніцтва ў Беларусі атамных электрастанцый.

Па горадзе напярэдадні было распаўсюджана 12 тысяч улётак – запрашэньняў на сустрэчу віцебскай грамадзкасьці на Пляцы Волі.

На пляцы Волі ў Віцебску знаходзілася і наша карэспандэнтка Браніслава Станкевіч.

На сустрэчу на Пляц Волі віцяблянаў запрасілі прадстаўнікі апазыцыі -- сябры сацыял-дэмакратычных партыяў, АГП і БНФ. Перад тым, як сыйсьціся на пляцы, партыйцы прайшліся калёнай па вуліцы Леніна, раздаючы мінакам улёткі. Удзельнікі гэтага несанкцыянаванага шэсьця зь ліку актывістаў АГП мелі адмысловыя бел-чырвона-белыя шалікі з чорнымі стужкамі, а старшыня гарадзкой арганізацыі Алена Залеская праз мэгафон нагадвала віцяблянам пра тое, якія сумныя ўгодкі адзначае сёньня Беларусь.

Сустрэча на Пляцы Волі была заплянаваная, як абмен меркаваньнямі пра тое, ці дапушчальнае будаўніцтва АЭС на Беларусі ўвогуле. Аднак, гэтая сустрэча ледзьве не была сарваная міліцыянтамі: каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі на чатырох машынах зь відэакамэрай спрабавалі забараніць правядзеньне акцыі. Але апазыцыянэры настоялі на сваім: ехаць у пастарунак альбо разыходзіцца адмовіліся, і акцыя завяршылася згодна зь іхнымі плянамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG