Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыйскія войскі пакінулі Лібан


ЛІБАНСКА-СЫРЫЙСКАЯ МЯЖА. Апошнія сырыйскія жаўнеры пакінулі сёньня Лібан. Такім чынам завяршылася 29-гадовая сырыйская вайсковая прысутнасьць у Лібане. На авіябазе на мяжы з Сырыяй адбылася ўрачыстая цырымонія. Дамаск вывеў войскі і спэцслужбы пад ціскам міжнароднай супольнасьці і лібанскай апазыцыі, якая цьвердзіла, што сырыйскія ўлады арганізавалі забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры.
XS
SM
MD
LG