Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан: арышт апазыцыйнага лідэра


ДУШАНБЭ. У таджыцкай сталіцы арыштаваны лідэр апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Таджыкістану Махмадрузі Іскандараў. Улады вінавацяць яго ў цяжкіх крымінальных злачынствах, у тым ліку ў тэрарыстычных дзеяньнях. У сьнежні Іскандараў быў затрыманы ў Маскве на патрабаваньне Таджыкістану, аднак пазьней адпушчаны праз адсутнасьць доказаў віны. Днямі апазыцыйны лідэр заявіў замежным журналістам пра свой намер удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах у Таджыкістане.
XS
SM
MD
LG