Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе пастаўляць Сырыі ракетныя комплексы


МАСКВА. Расея будзе пастаўляць Сырыі зенітныя ракетныя комплексы “Стрелец”, далечыня дзеяньня якіх 4 -- 5 кілямэтраў. Пра гэта заявіў сёньня міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў. Паводле расейскага міністра, балянс сілаў у рэгіёне не парушыцца, бо ізраільская вайсковая моц істотна большая за сырыйскую. Расея таксама падкрэсьлівае, што ракеты распрацаваныя як абаронная зброя. Раней Ізраіль скрытыкаваў намер Масквы прадаць Дамаску комплексы супрацьпаветранай абароны, бо, з гледзішча Тэль-Авіву, яны могуць трапіць у рукі тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG