Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Францыі і ФРГ абмеркавалі канстытуцыю Эўразьвязу


ПАРЫЖ У Парыжы адбылася сустрэча прэзыдэнта Францыі Жака Шырака і канцлера ФРГ Герхарда Шрэдэра. Яны абмеркавалі індустрыяльнае супрацоўніцтва і канстытуцыю Эўразьвязу. Абодва лідэры падтрымліваюць гэты дакумэнт. Чакаецца, што ў Нямеччыне парлямэнт ратыфікуе канстытуцыю 12 траўня. У Францыі на 29 траўня прызначаны рэфэрэндум. Апытаньні сьведчаць, што бальшыня французаў -- супраць канстытуцыі. Дзеля таго, каб дакумэнт стаў правамоцным, яго павінны ратыфікаваць усе 25 краінаў Зьвязу.
XS
SM
MD
LG