Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калінкавічах галадае ліквідатар


Казімір Яноўскі, Калінкавічы У Калінкавічах другі дзень працягвае галадоўку 50-гадовы ўдзельнік ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі, старшы лейтэнант запасу, інвалід другой групы Васіль Сіліверст.

Спадар Сіліверст дамагаецца, каб міністэрства аховы здароўя прызнала прычынную сувязь ягоных захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Учора Васіль Сіліверст змушана пакінуў кардыялягічнае аддзяленьне раённага шпіталю ў сувязі з тым, што яго паклалі на ложак, дзе да гэтага ляжаў памерлы чалавек. Як сьцьвярджае спадар Сіліверст, палата не была праветраная і дэзынфікаваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG