Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Партыі Свабоды не пусьцілі ў Менск


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць На сёньняшнюю чарнобыльскую акцыю ў Менску не змаглі патрапіць некаторыя актывісты незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды.

Вось што паведаміў на гэты конт лідэр гэтай партыі Сяржук Высоцкі:

(Высоцкі: ) “Каля 20 сяброў нашай арганізацыі сёньня ехалі на акцыю з Магілёва на “Чарнобыльскі шлях”. Іх спынілі каля Беразіна, прымусілі выйсьці. У хуткім часе зьявіліся прадстаўнікі КГБ, АМОН. Потым іх паразьбівалі на групы, пасадзілі ў міліцэйскія “уазікі” і павезьлі назад у Магілёў. Гэта ёсьць канстатацыя таго, наколькі цяперашняя ўлада гатовая да дэмакратычных пераўтварэньняў. І калі вышэйшая асоба заяўляе, што не баіцца ні “васільковых”, і ніякіх іншых рэвалюцый, то гэта ёсьць таму сьведчаньне”.
XS
SM
MD
LG