Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці будзе Квасьнеўскі сядзець у Маскве побач з Лукашэнкам і Кім Чэн Ірам?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністар замежных справаў Польшчы заявіў, што, на ягоную думку, кіраўнікі Паўночнай Карэі і Беларусі не паедуць у Маскву на сьвяткаваньне 60-й гадавіны сканчэньня другой Сусьветнай вайны.

“Я падазраю, што іх ня будзе. Лукашэнка зарганізуе сьвяткаваньне ў сябе ў Менску, а вялікі сын карэйскага народу Кім Чэн Ір мусіў бы ўжо ехаць цягніком, бо ён не карыстаецца іншымі сродкамі транспарту”, - заявіў Ротфэльд.

Раней у Польшчы шэраг палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў заклікалі прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага ня ехаць у Маскву, каб не апынуцца побач з Кім Чэн Ірам і Аляксандрам Лукашэнкам, бо паводле дыпляматычнага пратаколу зь імі трэба будзе прывітацца.
XS
SM
MD
LG