Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія “зялёныя” ня хочуць паўтарэньня Чарнобылю ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сябры польскай Партыі Зялёных упэўненыя, што праўду пра Чарнобыль хавалі ад людзей савецкія ўлады і гэта працягваюць рабіць улады беларускія.

Гаворыць Робэрт Язерскі, з уроцлаўскай філіі партыі.

(Язерскі) “Паколькі мы добра ведаем, як моцна пацярпела беларускае грамадзтва ад чарнобыльскай катастрофы, дык гэта недапушчальна, каб улады дагэтуль фальсыфікавалі інфармацыю пра ўплыў наступстваў аварыі на задроўе людзей. Гэта пачалося яшчэ тады – у часы Савецкага Саюзу і працягваецца цяпер. Невядома нават колькі дакладна было ахвяраў і колькі людзей церпяць ад радыяцыі. Таму мы выступаем супраць пабудовы атамнай электрастанцыі ў Польшчы і ня хочам, каб палякаў спаткаў такі самы лёс, як беларусаў. Мы ня хочам, каб нешта падобнае здарылася ў якой-кольвечы краіне сьвету”
XS
SM
MD
LG