Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрофы прайшоў сёньня ў Стакгольме, каля швэдзкага парлямэнту – рыксдагу


Ул. інф. Распавядае адзін з арганізатараў акцыі, сустаршыня Зьвязу беларусаў Швэцыі Алесь Ляпінчык.

(Ляпінчык: ) “Мы праводзілі пікет з нагоды Чарнобыльскага Шляху, мы стаялі каля швэдзкага рыксдагу. Сабралася ня так шмат людзей, бо шмат беларусаў працавалі. Было каля 10 чалавек, мы трымалі нашы нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, трымалі таксама транспаранты “Лукашэнка – Чарнобыль Беларусі”, “Стоп Лукашэнка” і “Стоп дыктатура”. Таксама пагаварылі зь некаторымі швэдзкімі дэпутатамі, якія выйшлі з рыксдагу. Была вялікая ўвага з боку людзей, якія праходзілі міма, яны цікавіліся, пыталіся – чаму, што? Таксама нам спачувалі, што ў нас такая вялікая бяда як Лукашэнка, і жадалі нам перамогі. Тут у Швэцыі ўсё значна прасьцей – калі акцыя не перашкаджае руху машын або пешаходаў, дык дазвол на яе не патрэбны“.
XS
SM
MD
LG