Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская “Новая Плынь” сабрала кнігі для дзяцей з Хойніцкага ды Брагінскага раёнаў


Браніслава Станкевіч, Віцебск Правесьці такую дабрачынную акцыю да 19-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі прапанавала Рэспубліканская грамадзянская ініцыятыва “Партнэрства”. У Віцебску яе падтрымалі сябры моладзевай суполкі “Новая плынь”, сабраўшы некалькі соцень кніжак, ахвяраваных віцяблянамі.

Аб’ява пра зьбіраньне кніжак была надрукаваная ў недзяржаўнай газэце “Витебский курьер”, і цягам усяго мінулага тыдня па кантактных нумарах тэлефанавалі жыхары гораду, гатовыя перадаць лішкі хатніх бібліятэк дзецям Гомельшчыны праз дапамогу маладых людзей з “Новае плыні”.

Кнігі, сабраныя для дзяцей Брагінскага і Хойніцкага раёну, - гэта пераважна мастацкая літаратура, якую мяркуецца перадаць вясковым школьным бібліятэкам і дзіцячым дамам, звычайна бедным на грашовыя сродкі для папаўненьня кніжных фондаў.
XS
SM
MD
LG